Генадзь Лоска (, — , БелаазёрскПамёр Генек Лёска, польскі музыка беларускага паходжання, Радыё Свабода, 9-09-2020) — беларуска-польскі музыкант, вакаліст, кампазітар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца.
Біяграфія Пачаў іграць на гітары ў 14 год. Быў лідарам гурта Seven B, які быў папулярны ў Гродне ў 1990-х. Ён у 1993 годзе паехаў на «Басовішча». Потым праз год зноў, пасля чаго не вярнуўся на Беларусь, зарабляў у Польшчы, як вулічны музыка, пабудаваў сабе трохпакаёўку ва Уроцлаве.
Стаў вядомым у Польшчы пасля перамогі ў музычным шоу X-Factor у 2011 годзе. Пасля гэтага пераехаў жыць у Варшаву. Выдаў тры альбомы разам з гуртам Seven B і два альбомы з гуртам Gienek Loska Band. Яго пасцінка Hazardzista (2011) атрымала званне залатой.
У 2016 годзе з Генікам Лоскам здарыўся мікраінсульт, паралізавала частку сківіцы і язык. Ён атрымаў групу інваліднасці і скончыў музычную кар’еру.
У снежні прыехаў на Беларусь да маці. 6 мая 2018 ён збіраўся вяртацца ў Польшу, але 5 мая ў яго здарыўся масіўны інсульт«Усім беларускім дактарам хачу дзякуй сказаць». У Белаазерску ляжыць у коме музыка Генік Лоска, які калісьці перамог на польскім «X-фактары» , hrodna.life, 15 студзеня 2020У польскага спевака здарыўся ў Беларусі інсульт. Ад мая ён у коме, Радыё Свабода, 14 верасень 2018. Ён больш двух год знаходзіўся ў коме. З таго часу музыка быў пад апекай маці, лекараў, фізіятэрапеўтаў і масажыстаў. Выдаткі, звязаныя з лячэннем, аплачваў Польскі музычны фонд.
Асабістае жыццё Ад першага шлюбу мае дачку Алесю. У Варшаве жыў разам з Агнешкай Ставіцкай.
Творчасць Альбомы 2009 — Lepiej niż wczoraj 2011 — Hazardzista 2013 — Dom
Трэкі 2011 — «W jedną stronę bilet» 2011 — «Dusza» 2011 — «Highwayman»
Тэлевізійныя праграмы 2004 — Szansa na sukces 2010 — Mam talent! 2011 — X Factor
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белаазёрску Катэгорыя:Памерлі ў Белаазёрску Катэгорыя:Музыканты Польшчы Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Гітарысты Польшчы