Універсітэт СВПС () — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка Навучанне ажыццяўляе па 35 кірунках на першай, другой і трэцяй ступені вышэйшай адукацыі на 8 факультэтах, у тым ліку 4 у іншых гарадах - ва Уроцлаве, Познані, Сопаце і Катавіцах. Універсітэт мае права надання вучоных ступеняў доктара філасофіі у галіне юрыдычных навук, сацыялагічных навук, псіхалогіі, літаратуразнаўства і навук аб культуры і рэлігіі, а таксама вучоных ступеняў доктара хабілітаванага ў галіне юрыдычных навук, псіхалогіі і навук аб культуры і рэлігіі. У 2015 годзе вучэльня атрымала статус універсітэта. Да ліпеня 2019 года ўніверсітэт надаў 300 доктарскіх ступеняў, 74 ступені доктара хабілітаванага і завяршыў 8 спраў аб прысваенні звання прафесара.

Заснавальнікамі універсітэта былі супрацоўнікі Інстытута псіхалогіі Польскай акадэміі навук - прафесар Анджэй Эліяш, прафесар Збігнеў Петрасіньскі і прафесар Януш Рэйкоўскі. Да 2015 года вучэльня мела назву Вышэйшай школы сацыяльнай псіхалогіі (), на згадку аб чым гэтая абрэвіятура захавана ў сучаснай назве ўніверсітэта.

Структура Факультэт псіхалогіі Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук Факультэт правазнаўства Філіял ва Уроцлаве Факультэт псіхалогіі і права ў Познані Факультэт псіхалогіі ў Катавіцах Факультэт псіхалогіі ў Сопаце Інстытут гуманітарных навук Інстытут сацыяльных навук Інстытут праектавання Інстытут права Інстытут псіхалогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава Катэгорыя:1996 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы