Апольскі політэхнічны ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Аполе.

Агульная характарыстыка Утвораны ў 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі Вышэйшай інжынернай школы, якая дзейнічала з 1966 года.

Навучае студэнтаў па 26 спецыяльнасцях на дзённай і завочнай формах. На працягу некалькіх апошніх гадоў універсітэт з'яўляецца міждысцыплінарнай вучэльняй з перавагай тэхнічных спецыяльнасцяў. У яе складзе функцыянуе 7 факультэтаў, а таксама бібліятэка і цэнтр моўнай падрыхтоўкі. У цяперашні час тут працуе 500 навукова-метадычных работнікаў (з іх 29 - на пасадзе прафесара звычайнага, 119 - на пасадзе прафесара надзвычайнага, 219 - на пасадзе дацэнта.

Па стане на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася агулам 6203 студэнта, у тым ліку 4587 - стацыянарна і 1616 - завочна, налічвалася 130 дактарантаў і 147 слухачоў курсаў паслядыпломнай адукацыі.

У адпаведнасц з вэб-рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, складзеным іспанскім Consejo Superior de Investigaciones científicas, універсітэт займае 12-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 1811-е месца сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты Будаўніцтва і архітэктуры Эканомікі і ўпраўлення Электратэхнікі, аўтаматыкі і інфарматыкі Інжынерыі вытворчасці і лагістыкі Механічны Фізічнага выхавання і фізіятэрапіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Аполе Катэгорыя:1949 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы