Мена Сіманс (; 1496—1561) — рэлігійны рэфарматар, адзін з галоўных прадстаўнікоў пацыфісцкага анабаптызму, заснавальнік руху .
Прыблізна ў 1526 ці 1527 г. пытанні аб дактрыне транссубстанцыяцыі падштурхнулі Мена Сіманса да сур’ёзнага і грунтоўнага пошуку адказаў у Святым Пісанні, якое, паводле яго прызнання, ён не вывучаў раней, хаця быў святаром. У гэты час ён прыйшоў да таго, што некаторыя называюць «евангельскім гуманізмам». У 1536 г. Сіманс парваў з каталіцкай царквой і далучыўся да анабаптыстаў. Відаць, у хуткім часе ён набыў аўтарытэт: да 1540 г. самым уплывовым анабаптысцкім лідарам у Нідэрландах быў , але ўжо ў 1544 г. для абазначэння ўсіх галандскіх анабаптыстаў выкарыстоўваўся тэрмін «менаніты» альбо «меністы».
Ратуючыся ад пераследу, Сіманс часта пераязджаў і памёр у 1561 г. у ў Гольштэйне.
Крыніцы
Катэгорыя:Анабаптызм Катэгорыя:Евангельскія хрысціяне