Сяргей Пятровіч Сцельмашок (нар. , Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне нафтагазаздабычы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1971 года ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці.
Скончыў Дзяржаўную акадэмію нафты і газу імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых і газавых радовішчаў», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
Працаваў аператарам абяссольваючай і абязводжваючай устаноўкі, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха падрыхтоўкі і перапампоўвання нафты, намеснікам начальніка цэнтральнай інжынерна-тэхналагічнай службы па тэхналогіі, начальнікам цэха здабычы нафты і газу № 1, галоўным інжынерам нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Рэчыцанафта», намеснікам галоўнага інжынера па перспектыўным развіцці, намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам вытворчага аддзела па здабычы нафты і газу РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“», першым намеснікам начальніка нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Рэчыцанафта», начальнікам нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Рэчыцанафта» РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“».
Выбіраўся дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Узнагароды Ганаровыя граматы Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў, Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта, канцэрна «Белнафтахім»; медаль «За працоўныя заслугі»Сцельмашок Сяргей Пятровіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі