Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны — партызанскае злучэнне, створанае ў кастрычніку—лістападзе 1943 года з мэтай узмацнення кіраўніцтва партызанскім рухам у паўднёвых раёнах (на поўдзень ад чыгункі Мінск — Брэст) Баранавіцкай вобласці. Злучэнне дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Быценскага, Ляхавіцкага, Нясвіжскага, Клецкага і Ганцавіцкага (Пінская вобласць) раёнаў. З сакавіка 1944 года злучэнне называлася «Група №26». На поўначы Баранавіцкай вобласці дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне.

Камандаванне Камандзіры: Фёдар Аляксеевіч Баранаў (кастрычнік 1943 — сакавік 1944); Пётр Андрэевіч Бягун (выконваў абавязкі, красавік — май 1944); Рыгор Дзмітрыевіч Румянцаў (май — ліпень 1944). Начальнік штаба — М. К. Зайцаў.

Структура У склад злучэння ўваходзілі тры брыгады: 18-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе; 19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава; 20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай, 4 асобных атрада: 200-ы партызанскі атрад; 620-ы партызанскі атрад імя В. І. Чапаева; партызанскі атрад імя А. А. Жданава; партызанскі атрад імя С. М. Кірава. На час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі (3 — 12 ліпеня 1944) налічвала 2 400 партызан.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе