Та́тры (польск. і ) — найвышэйшая частка Карпат, якая знаходзіцца ў Польшчы (1/4 плошчы) і Славакіі (3/4 плошчы), частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Герлахаўскі-Шціт, 2655 м. Татры налічваюць 25 пікаў вышэй 2500 м.
Татры дзеляцца на:
Заходнія Татры: Чэрвені Врхі Ліптоўскія Татры Ліптоўскія Копы Асобіта Рогачэ Сівы Врх
Усходнія Татры: Высокія Татры Бельянскія Татры
Складзены вапнякамі і гранітамі. Рэльеф альпійскі са слядамі старажытнага зледзянення. Маюцца карставыя пячоры.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя:Горы Славакіі Катэгорыя:Горы Польшчы