Міхась Явар, сапр. Міхаіл Андрэевіч Карась (, в. Мінявічы, цяпер Мастоўскі раён — ) — беларускі , удзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Меў толькі тры класы адукацыі. У час Першай сусветнай вайны з 1915 года з сям’ёй быў у бежанстве. У Беларусь сям’я Міхася Карася вярнулася ў 1921 годзе. Па дарозе дадому сям’я была абрабавана бальшавікамі, а потым польскімі памежнікаміАд бежанства да самагубства на беразе Нёмана: як склалася жыццё паэта Міхася Явара, творчасць якога амаль не захавалася.

Па вяртанні з бежанства Міхась пачаў рыбачыць на Нёмане і прадаваць рыбу гандлярам у мястэчку Лунна. За грошы, якія ён зарабіў з продажу рыбы, будучы паэт набыў радыё, каб была магчымасць слухаць праграмы з Мінска.

Пісаў вершы, разам з сябрамі арганізоўваў вечары з пастаноўкамі п’ес, песнямі і танцамі, спяваў сам. Свае пастановы моладзь ставіла ў Мінявічах і суседніх вёсках. Яны гралі спектаклі паводле п’ес Янкі Купалы, Леапольда Родзевіча, Каруся Каганца. Перад пачаткам пастаноў Міхась Явара чытаў са сцэны паэтычныя радкі.

У 1920-я гады быў сябрам БСРГ. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым і культурным руху пераследаваўся польскімі ўладамі.

Міхась Явар быў закаханы ў аднавяскоўку Анісю Мікулу, якая жыла ў суседняй хаце. З-за таго, што Явар быў хворы на сухоты, дзяўчына адмовілася пабрацца з ім шлюбам. Супраць шлюба былі супраць і бацькі дзяўчыны, якія лічылі, што дачка хутка можа стаць удавою.

З-за гэтага 24 чэрвеня 1933 года Міхась Явар стрэліў сабе ў сэрца з рэвальвера. Гэта адбылося на беразе Нёмана. Куля не патрапіла ў сэрца, таму Явара адвезлі ў гродзенскі шпіталь. Ён адмовіўся прымаць ксяндза і праваслаўнага святара. 27 чэрвеня 1933 года Міхась Явар памёр. Паэта пахавалі на могілках у суседняй ад Мінявічаў вёсцы Падбараны.

Творчасць Сябрам Міхася Явара быў паэт Міхась Васілёк. Магчыма, што менавіта ён натхніў Явара пісаць вершы.

Друкавацца Міхась Явар пачаў за год да сваёй смерці. Першы верш — «Ружы і салавей» надрукавалі ў віленскім часопісе «Шлях моладзі» ў 1932 годзе. Акрамя гэтага, вершы Явара друкавалі ў іншых выданнях Заходняй Беларусі, а таксама віленскіх «Беларуская газета» і «Летапіс Таварыства беларускай школы». Некаторыя вершы распаўсюджваліся вусна і ў рукапісах.

Паэтычная спадчына Міхася Явара амаль не захавалася, перад смерцю куфэрак з вершамі, паэмамі і лістамі паэт занёс свайму сябру Вінцуку Мікулу. У час Вялікай Айчыннай вайны Вінцука шукалі немцы, і яго жонка, баючыся, знішчыла гэты архіў — засталося толькі тое, што было апублікавана ў заходнебеларускім друку (напр. паэмы «Шляхам цярністым», «Думы ў адзіноце», «За сэрцам»). Верш Міхася Явара «Паклон чалавечаму страданню» ўключаны У. Калеснікам у анталогію «Ростані волі».

Асноўная тэма паэзіі Явара — пратэст супраць жорсткіх умоў жыцця, бядоты, зневажання чалавека працы. Аптымізмам прасякнутыя вершы пра прыгажосць роднага краю, прыроды («О мой Нёман мілы»), у любоўнай лірыцы пераважалі трагічныя матывы («Думы ў адзіноце»).

Бібліяграфія у кн.: «Сцягі і паходні». Мн., 1965

Крыніцы

Літаратура

Чыгрын С. Жыў паэт з сумнай душою // Ніва № 31(2464), 3 жніўня 2003 г.

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты-самазабойцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі