Васіль Барысавіч Раманоўскі (нар. , Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.

Працаваў урачом-інтэрнам, урачом-тэрапеўтам кардыялагічнага аддзялення Баранавіцкай гарадской бальніцы, загадчыкам рэўматалагічнага аддзялення, загадчыкам першага тэрапеўтычнага аддзялення Баранавіцкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1, загадчыкам рэўматалагічнага аддзялення, загадчыкам нефралагічнага аддзялення дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы «Баранавіцкая гарадская бальніца», загадчыкам Баранавіцкай гарадской станцыі пералівання крыві, галоўным урачом установы аховы здароўя «Баранавіцкая гарадская бальніца».

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняРаманоўскі Васілій Барысавіч .

Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Рэўматолагі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання