Рыгор Уладзіміравіч Дворак (нар. , в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі чыгуначнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў манцёрам пуці Калінкавіцкай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі, дзяжурным па парку і пасту, загадчыкам грузавога двара станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, начальнікам станцыі Калінкавічы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», начальнікам транспартна-экспедыцыйнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельчыгункатранс», першым намеснікам начальніка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»Дворак Рыгор Уладзіміравіч .
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі