Галіна Пятроўна Трыбунах (нар. , Гарадок, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі аграрый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія Нарадзілася 15 верасня 1965 года ў в. Гарадок Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Буда-Кашалёўскі аграрны каледж, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
Працавала рабочай калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна, падлікоўшчыцай Чачэрскага райаграпрамзабеспячэння, вучаніцай тынкоўшчыка-маляра Плюскай кааператыўнай дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі Пскоўскай вобласці, сакратаром-машыністкай, загадчыкам склада Чачэрскай міжраённай перасоўнай механізаванай калоны № 118, спецыялістам першай катэгорыі па дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама, інспектарам аддзела кадраў Чачэрскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія». Была сакратаром-машыністкай, галоўным спецыялістам па кадрах, дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама.
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Звязда» Чачэрскага раёна.
Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Чачэрскага раённага і Залескага сельскага Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняТрыбунах Галіна Пятроўна .
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чачэрскага раёна Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання