Аляксандр Аляксандравіч Блок (; ) — рускі -сімваліст.
Жыццё і творчасць Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1906). Эстэтычныя погляды А. Блока фарміраваліся пад уплывам ідэалістычнай філасофіі (Платон), рамантычнай (В. Жукоўскі) і філасофска-містычнай лірыкі (У. Салаўёў, А. Белы).
Дэбютаваў вершаваным цыклам «З прысвячэнняў» (Из посвящений) у часопісе «Новый путь» (1902). У першым зборніку «Вершы аб Прыгожай Даме» (1904) спалучаны складаная вобразнасць і містычна-сімвалісцкае ўспрыманне свету. Адыход ад ідэй сімвалізму абвешчаны ў драме «Балаганчык» (1906). Узмацненне сацыяльных тэндэнцый звязана з рэвалюцыяй 1905-07 (цыкл «Горад», 1904-08). Творчасць паэта гэтага перыяду складаная і супярэчлівая, прасякнута пачуццямі адзіноты і расчаравання, пошукамі ідэалу хараства, роздумам над гісторыяй і сучаснасцю (драма «Незнаёмка», 1906; зборнік «Нечаканая радасць», 1907; цыклы «Снежная маска», 1907; «Фаіна», 1908; арг. «Пра рэалістаў», 1907). Пакутліва А. Блок шукаў шляхі збліжэння інтэлігенцыі і народа (драмы «Песня Лёсу», 1909), асуджаў бездухоўнасць мяшчанства, буржуазіі (цыклы «Скокі смерці», 1912-14; «Страшэнны свет», 1909-16), паэтызаваў гістарычнае мінулае Расіі. Ён адчуваў трагічны адрыў сучаснай культуры ад народна-нацыянальных вытокаў і непазбежнасць вялікіх гістарычных перамен. Пастаяннымі ў яго творчасці становяцца тэма Радзімы, прадчуванне рэвалюцыйнай буры (цыклы «Радзіма», 1907-16; «Ямбы», 1907-14, і інш.). Пафасам барацьбы, патрыятызму і грамадзянскасці прасякнуты цыклы «Вольныя думкі» (1907), «На полі Куліковым» (1909). Асэнсаванне «страшнага свету» буржуазных адносін, усведамленне трагедыі сучаснага чалавека ў п’есе «Ружа і крыж» (1912-13). Тэма асобы і гісторыі — цэнтральная ў незакончанай аўтабіяграфічнай паэме «Адплата» (1910-21).
У І сусветную вайну (з пач. жніўня 1916 да сярэдзіны сакавіка 1917) ён праходзіў вайсковую службу на Палессі на будаўніцтве дарог і ваенных умацаванняў. У сваіх палескіх малюнках адлюстраваў наваколлі вёсак Піншчыны.
Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі асэнсоўваў у рамантычных паэмах «Дванаццаць» і «Скіфы», публіцыстычным артыкуле «Інтэлігенцыя і рэвалюцыя» (усе 1918). Са снежня 1918 Аляксандр Блок перажываў своеасаблівы разлад з рэчаіснасцю і творчы крызіс.
Пахаваны на Смаленскіх могілках (Петраград), у 1944 г. перапахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак (Ленінград). У 1980 годзе адкрыты Музей-кватэра А. А. Блока.
Беларускія пераклады На беларускую мову творы А. Блока перакладалі І. Дварчанін (паэма «Дванаццаць», 1926) і А. Дудар (паэма «Дванаццаць», 1926), С. Грахоўскі («Выбраныя вершы і паэмы». Мн., 1980), а таксама В. БолбасБлок, А. Аб мужнасьці, аб вычынах і славе… // У кн.: Болбас, В. Забытыя прывіды мрояў: Навелы і пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2004. — 120 с. — ISBN 985-6701-27-9., Алесь БадакГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., С. Дзяргай, М. Дукса, С. Законнікаў, М. Калачынскі, Р. Лынькоў, Я. Сіпакоў, М. Федзюковіч і інш.
У 2023 годзе выйшаў том выбранай лірыкі БлокаВыбраная паэзія / Аляксандр Блок. — Мінcк : Энцыклапедыкс, 2023. — 101 с — (Паэты планеты)..
Бібліяграфія Блок, А. Выбраная паэзія / Аляксандр Блок; пер. з рускай Г. Ліхтаровіча. — Мінск : УП «Энцыклапедыкс», 2023. — 104 с. (Паэты планеты). Собр. соч. Т. 1—8. М.; Л., 1960-63.
Крыніцы
Літаратура Бекетова М. Воспомннания об Александре Блоке. — М., 1990. Гапава В. «Світання радасныя гукі»: Купала і Блок // Дзень паэзіі, 1981. Мн., 1981. Долгополов Л. Александр Блок. 3 изд. — Л., 1984. Калінковіч М. Палескія дні Аляксандра Блока // Маладосць. 1980. № 11. Максимов Д. Поэзия и проза Александра Блока. 2 изд. — Л., 1981.
Спасылкі
Катэгорыя:Рускамоўныя паэты