Алег Рыгоравіч Суконка (нар. , в. Хвошна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці) — заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2016), беларускі грамадскі дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Аршанскай гарадской бальніцы імя Сямашкі Віцебскай вобласці, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-уролагам медсанчасці Аршанскага льнокамбіната, урачом-анколагам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзялення хірургічных і камбінаваных метадаў лячэння, малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гіпертэрміі і комплекснай тэрапіі, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення абдамінальнай хірургіі і ўралогіі, старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення радыемадыфікацыі Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, загадчыкам анкалагічнага (уралагічнага) аддзялення дзяржаўнай установы «Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава», загадчыкам аддзела анкауралагічнай паталогіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава» (2010 — 2020)Олег Суконко ушел с должности директора РНПЦ онкологии и медицинской радиологии // KP.BY.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняўСуконко Олег Григорьевич . Спыніў паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі 3 сакавіка 2022 года.

Працоўная і навуковая дзейнасць Распрацаваў новыя хірургічныя падыходы да лячэння ныркава–клеткавага раку, быў першым у Беларусі лекарам, які паспяхова правёў экстракарпаральную рэзэкцыю адзінай ныркі, а таксама ўкараніў у практыку некалькі відаў пашыраных і ашчадных для органаў аперацый пры пухлінах нырак. За пэрыяд працы ў РНПЦ выканаў больш за 3000 апэрацый па анкаўралёгіі, у тым ліку з падвышанай катэгорыяй складанасьці. У часы яго кіраўніцтва РНПЦ анкалёгіі быў абсталяваны найсучаснай апаратурай, тэхнікай і лябараторыямі для лячэньня і дыягностыкі раку.

Аўтар больш 600 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 9 вучэбных дапаможнікаў, 13 патэнтаў на вынаходствы, 28 інструкцый па карыстанню.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі»Суконка Алег Рыгоравіч (2010). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2020, у аўтарскім калектыве) за цыкл прац «Новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей», (пазбаўлены прэміі 21 чэрвеня 2021 года). Ганаровы грамадзянін Мінскага раёна (2019) Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 155.

Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінскага раёна Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі