Алена Аляксееўна Круцько (нар. , Караганда Казахскай ССР) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія Скончыла Карагандзінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач акушэр-гінеколаг.
Працавала ўрачом-інтэрнам па акушэрстве-гінекалогіі Кустанайскага радзільнага дома (Казахская ССР), урачом акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі, загадчыкам гінекалагічнага аддзялення, загадчыкам радзільнага аддзялення Кустанайскай раённай бальніцы, урачом-гінеколагам Васілевіцкай гарадской бальніцы Рэчыцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Гомельскай вобласці, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Касцюковіцкай раённай бальніцы, выконваючым абавязкі галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца» Магілёўскай вобласці.
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняКруцько Алена Аляксеяўна .
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Кіраўскага райвыканкама, Магілёўскага аблвыканкамаПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі