Аб’яднаны прафсаюз працоўных аўтамабільнай прамысловасці () — адзін з найбуйнейшых прафсаюзаў ЗША.

Афіцыйная поўная назва прафсаюза — Міжнародны амерыканскі прафсаюз працоўных аўтамабільнага, аэракасмічнага і сельскагаспадарчага машынабудавання ().

Прафсаюз мае філіялы ў ЗША, Канадзе і Пуэрта-Рыка.

Аб’яднаны прафсаюз працоўных аўтамабільнай прамысловасці быў заснаваны ў 1935 годзе ў горадзе Дэтройт. Упершыню прафсаюз быў прызнаны ў 1937 годзе ўладальнікамі General Motors. У 1941 годзе Генры Форд, уладальнік Ford Motor Company, апошнім у Дэтройце прызнаў існаванне прафсаюза.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прафсаюзы ЗША