Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч (нар. , Віцебск) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Лейтэнант медыцынскай службы запасу.

Біяграфія Скончыў Віцебскі ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення паліклінікі галаўнога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, клінічным ардынатарам кафедры неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў г. Мінска, клінічным ардынатарам Віцебскага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, урачом-хірургам хірургічнага кабінета паліклінікі Вузлавой бальніцы на ст. Орша Віцебскай вобласці, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Аршанскага раёна (г. Барань), галоўным урачом установы аховы здароўя «Аршанскае гарадское амбулаторна-паліклінічнае аб’яднанне».

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка».

Выбіраўся дэпутатам Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняПлыткевіч Уладзімір Цімафеевіч .

Узнагароды Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011». Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, граматамі ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкамаПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Хірургі Беларусі