Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў (Чырвоны прафінтэрн, Прафінтэрн) — міжнароднае аб’яднанне прафсаюзаў, створанае як альтэрнатыва Амстэрдамскаму інтэрнацыяналу прафсаюзаў.

Папярэднікам Прафінтэрна быў Міжнародны савет прафесійных і вытворчых саюзаў, які быў створаны на другім кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыянала ў ліпені 1920 года і ў які ўвайшлі прадстаўнікі расійскіх, італьянскіх, брытанскіх, французскіх і балгарскіх прафсаюзаў. Савет узначаліў Саламон Лазоўскі, яго намеснікамі сталі Том Ман з Брытанскай сацыялістычнай партыі і Альфрэд Росмер з Усеагульнай канфедэрацыі працы Францыі.

Першы ўстаноўчы кангрэс Прафінтэрна прайшоў у ліпені 1921 года ў Маскве. На кангрэсе прысутнічала 380 дэлегатаў ад 41 краіны. З самага заснавання Прафінтэрн быў фактычна залежным ад Камуністычнага інтэрнацыянала, нягледзячы на тое, што некаторыя арганізацыі-члены Прафінтэрна былі супраць гэтага (напрыклад, Індустрыяльныя працоўныя свету пад кіраўніцтвам Уільяма Дадлі Хейвуда).

Двума вышэйшымі органамі Прафінтэрна з’яўляліся Цэнтральны савет і Выканаўчае бюро. Вядучымі постацямі ў інтэрнацыянале былі: Саламон Лазоўскі (генеральны сакратар Прафінтэрна ў 1921—1937 гадах), Андрэў Нін (намеснік генеральнага сакратара Прафінтэрна і член Выканаўчага бюро), Міхаіл Томскі (старшыня УЦСПС).

Прафінтэрн быў распушчаны улетку 1937 года, калі большасць яго аддзяленняў перастала існаваць.

Спіс кангрэсаў Назва Месца Дата 1-ы сусветны кангрэс Масква 3 ліпеня — 19 ліпеня 1921 2-ы сусветны кангрэс Масква 19 лістапада — 2 снежня 1922 3-ы сусветны кангрэс Масква 8 ліпеня — 20 ліпеня 1924 4-я сесія Цэнтральнага Савета Масква 9 сакавіка — 15 сакавіка 1926 4-ы сусветны кангрэс Масква 17 сакавіка — 3 красавіка 1928 Міжнародная канферэнцыя па стратэгіі страйку Страсбур студзень 1929

Спасылкі

Матэрыялы па гісторыі Прафінтэрна

Катэгорыя:Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі