Уладзімір Іванавіч Батан (нар. , в. Мардзвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў галоўным інжынерам калгаса «Шлях Леніна» Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў начальнікам змены, майстрам па рамонту кранавага абсталявання і металаканструкцый, старшым майстрам, начальнікам цэха рамонту металургічнага абсталявання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» у горадзе Жлобіне.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Республікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі