Ала Іванаўна Ісачэнка (нар. , в. Левашы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія Нарадзілася 21 снежня 1957 года ў в. Левашы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці).

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачала інспектарам па бюджэту фінансавага аддзела Брагінскага райвыканкама. Працавала эканамістам, старшым эканамістам па бюджэту, намеснікам загадчыка фінансавага аддзела — начальнікам бюджэтнай інспекцыі, начальнікам фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама.

Была старшынёй Рэчыцкага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Член рэспубліканскай рэвізійнай камісіі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

З’яўлялася дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць другога, дваццаць трэцяга і дваццаць чацвёртага скліканняў — старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, ахове здароўя і спорту. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь»ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 22-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання