Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. , Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны і палітык.
Біяграфія Нарадзіўся 17 лютага 1952 года ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці.
Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст, эканаміст).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў інспектарам дзяржаўных даходаў фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама. Працаваў інжынерам вытворчага аддзела, старшым эканамістам, старшым інжынерам, начальнікам вытворча-планавага аддзела будаўнічых арганізацый аб’яднання «Белсельбуд». Быў лектарам, інструктарам арганізацыйнага аддзела Крычаўскага гаркама КПБ. Займаў пасады старшыні планавай камісіі, намесніка старшыні выканаўчага камітэта Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў, намесніка старшыні Крычаўскага гарвыканкама, намесніка старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама, старшыні Клічаўскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Міністэрства абароны Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта