Уладзімір Ільіч Міхасёў (нар. , в. Сасноўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер-будаўнік), Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага ўпраўлення № 61 будаўнічага трэста № 10 горада Гомеля. Быў старшым прарабам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», загадчыкам аддзела камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкама. З’яўляўся галоўным інжынерам, намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама, начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Удзел у фальсіфікацыях на выбарах Падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года Уладзімір Міхасёў быў старшынёй Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. 2 лютага 2011 года яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза за заяўлены ўдзел у фальсіфікацыях іх вынікаў.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Гл. таксама Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання