Святы Апостал Павел — абраз з касцёла в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, які датуецца 1732 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры ( )Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018. Памер абраза — ДАТАВАНЫЯ АБРАЗЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ .
Апісанне
Выява Святога напісана на палатне алейнымі фарбамі, якое было прымацавана да дошкі, аформленай у вузкую драўляную разьбяную раму. Пры рэстаўрацыі палатно было дэманціравана з драўлянага шчыта і нацягнута на падрамнік. На раме ад абраза, як і на самім палатне, ніякіх надпісаў не было, аб чым дадаткова сведчыць і першапачатковае апісанне абраза ў кнізе паступленняў, аднак пры публікацыі ў альбомах яно фігуруе пад 1732 годам. Даціроўка ў дадзеным выпадку зроблена па аналогіі з абразом «Ян Непамук», паколькі абразы выкананы ў адным стылі і маюць практычна аднолькавыя памеры.
Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Карціны 1732 года Катэгорыя:Трабы Катэгорыя:Апостал Павел