Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў (нар. , Віцебск) — беларускі навуковец, урач і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук.
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, урач-лячэбнік.
Працаваў старшым лабарантам, асістэнтам кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, загадчыкам аддзялення таракальнай і сасудзістай хірургіі ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца». Загадчык кардыяхірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняЗеньков Александр Александрович .
Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі і чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання