Дэканскае пласкагор'е ( ад  — поўдзень) — пласкагор'е ў Індыі на паўвостраве Індастан. Размешчана ва ўнутранай частцы паўвострава, абмежавана з поўначы ракой Нармада, з поўдня ракой Каверы. Плошча каля 1 млн км². Паверхня нахілена пераважна на ўсход, з-за чаго большасць рэк сцякае на ўсход і ўпадае ў Бенгальскі заліў.

На поўнач ад Дэкана размешчана Інда-Гангская раўніна. Па заходнім краі пласкагор'я праходзяць Заходнія Гаты, якія ў паўднёвай частцы адгароджваюць Малабарскі бераг, а па ўсходнім краі — Усходнія Гаты, якія адгароджваюць ад пласкагор'я Карамандэльскі бераг адпаведна.

Спасылкі

Катэгорыя:Пласкагор’і Азіі Катэгорыя: Патухлыя вулканы Катэгорыя: Геаграфія Андхра-Прадэш Катэгорыя: Геаграфія Карнатакі Катэгорыя: Геаграфія Махараштры Катэгорыя: Геаграфія Таміл-Наду Катэгорыя:Геаграфія Тэлінганы