Пістыя, вадзяная салата (Pistia stratiotes) — травяністая расліна сямейства ароннікавых, адзін прадстаўнік рода Pistia.

Апісанне Плаваючая расліна з мноствам перыстых каранёў і ўкарочаным сцяблом, на якім размешчаны разеткі светла-зялёнага апушанага лісця. Кветкі аднаполыя, дробныя, жаўтаватыя, у невялікіх каташках, акружаных белаватым пакрывалам.

Пашырэнне Пашырана ў прэсных вадаёмах тропікаў і субтропікаў абодвух паўшар’яў. Культывуюць у акварыумах.

Асаблівасці біялогіі Размнажаецца насеннем, значна хутчэй вегетатыўна: у пазухах ніжняга лісця развіваюцца сталоны, на канцах якіх утвараюцца новыя асобіны. Апошнія ў сваю чаргу даюць новыя сталоны і г.д. У прыродных умовах размнажаецца бурна, за кароткі прамежак часу можа пакрыць цалкам паверхню вадаёма.

Літаратура

Катэгорыя:Ароннікавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе