Ігар Іосіфавіч Надашке́віч (нар. , пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі жывапісец.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1987 годзе. З 1987 года працуе на Мастацкім камбінаце ў Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Творчасць У творчасці прытрымліваецца сюжэтнай лініі рэалістычнага выканання ў спалучэнні з яркім, адкрыта фавістычным каляровым вырашэннем. Аўтар серый «Архаіка» (1995—2000), «Бацькоўскі дом» (1998—2000), «Памяці М. Раманюка», «Эгейскія скарбы» (абедзве 1998), «Дульсінея», «Жэмчуг лета» (абедзве 1999).

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі