Рэгіна Мікалаеўна Саркісава (; нар. 1966, Варонеж) — беларуская скрыпачка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў Варонежы. Спрабавала паступіць Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага, але няўдала выступіла на экзамене і выправілася ў Мінск, дзе здала ўсе пяць экзаменаў у адзін дзень і была залічана ў кансерваторыю. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і асістэнтуру-стажыроўку па класе А. Янпольскага. Артыст аркестра — вядучы майстар сцэны, першая скрыпка, канцэртмайстар аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1993—1997 і 2005—2008 гадах старшы выкладчык кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкіВыдающиеся выпускники и педагоги Белорусской государственной академии музыки .

Падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі і была звольнена з тэатра ў 2020 годзеnashaniva.by. Разам з мужам пераехала ў Літву, дзе яны прайшлі конкурс у аркестр Клайпедыnv-online.info .

Спасылкі sb.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежы Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Скрыпачы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Канцэртмайстары