Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў (нар. , в. Вялікі Бор, Касцюковіцкі раён) — беларускі вучоны-гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1988), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член СПБ. Брат народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Біяграфія Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1961), аспірантуру БДУ (1971).

Працаваў настаўнікам, знаходзіўся на камсамольскай рабоце (1963—1968), з 1971 года у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1977 года прафесар Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць Даследуе паходжанне і развіццё матэрыяльнай, духоўнай і палітычнай культуры беларускага народа, станаўленне дзяржаўнасці, гісторыка-палітычныя аспекты развіцця грамадскай думкі на Беларусі, фарміраванне дзяржаўнага суверэнітэту і дэмакратызацыю палітычнай сістэмы ў новых умовах, беларуска-рускія адносіны, праблемы патрыятычнага выхавання.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій і 7 выданняў у суаўтарстве. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі» (1975), «Нарысы гісторыі міліцыі Беларускай ССР, 1917—1987» (1987), «Школа мужнасці і патрыятызму: Кароткі нарыс гісторыі ДТСААФ БССР» (2-е выд. 1988).

Крыніцы

Літаратура Знакамітыя землякі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2000. — С. 428.

Корзенко, Г. Чыгрынаў Пётр Гаўрылавіч / Г. Корзенко // Г. Корзенко, Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиографический справочник / Г. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 427. Чыгрынаў, П. З сям’і Чыгрынавых / П. Чыгрынаў; запісала А. Лапіцкая // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 24 снежня. — С. 8.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі