Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (нар. , Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага края) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта.
Біяграфія У 1980 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У 1990 годзе скончыў ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Працаваў у органах унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, затым — у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1990—2001 гадах займаў розныя пасады ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, начальніка кафедры прававога рэгулявання расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.
У 2001—2006 гадах працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, законаў і іншых актаў заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
З верасня 2006 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.
Аўтар больш як 100 навуковых публікацый у галіне філасофіі права, канстытуцыйнага права, крымінальнага права і крыміналогіі.
Узнагароды Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеніСуддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Данілюк Станіслаў Яўгенавіч .
Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь