Анатоль Герасімавіч Цікавенка (нар. , в. Новая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі юрыст. Мае вучонае званне прафесара.
Біяграфія У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прадоўжыў навучанне ў вочнай мэтавай аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне адміністрацыйнага права. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1981 па 1986 год працаваў памочнікам Прэзідэнта Акадэміі навук БССР.
У 1986—1989 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1989 па 1992 год — дактарант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе прадоўжыў работу ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі ў якасці старшага навуковага супрацоўніка.
У 1995 годзе ўзначаліў лабараторыю Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1997 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар каля 160 навуковых публікацый, у тым ліку 3 манаграфій у галіне агульнай тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрага законапраектаў.
Узнагароды Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1999 года аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьСуддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Цікавенка Анатолій Герасімавіч .
Міжнародныя санкцыі Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.
24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Анатоля Цікавенку ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі