Генадзь Канстанцінавіч Някра́саў (, г. Росаш, Варонежская вобласць, Расія — ) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954).
Біяграфія Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі тэатральны інстытут імя Астроўскага. З 1937 года працаваў у Ленінградскім Новым тэатры юнага гледача, тэатрах Балтыйскага флоту, Паўночнай групы войскаў. З 1950 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя Горкага. З 1960 года ў тэатры імя Массавета.
Творчасць Творчасць адметная псіхалагічнай верагоднасцю, тонкім адчуваннем стылю твора і рэжысёрскай ідэі. Сярод лепшых роляў на беларускай сцэне — Ермашоў і Бонч-Бруевіч («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Сакалоў («Песня нашых сэрцаў» В. Палескага), Васількоў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Мікіта («» Л. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Хігінс («» Б. Шоу), Алан Окапел («Шакалы» ); у тэатры імя Массавета — Лужнін («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Генерал («Смерць Пазухіна» М. Салтыкова-Шчадрына), Вэл Ксаўе («» Т. Уільямса), Дэрвіш («» ).
Зняўся ў беларускіх фільмах «Чалавек не здаецца», «Першыя выпрабаванні» і «Якаў Багамолаў» (тэлевізійны).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Расіі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці