Эрнст Генрых Гекель (ням. Ernst Heinrich Philipp August Haeckel;  — ) — нямецкі біёлаг-эвалюцыяніст. Прыхільнік і паслядоўнік вучэння Ч. Дарвіна. Прапанаваў тэорыю паходжання шматклетачных жывёл. Аўтар тэрміна «экалогія».

Вучыўся ва ўніверсітэтах Берліна і Вюрцбурга. У 1861—1909 прафесар Енскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па агульнай марфалогіі, антрапагеніі, гісторыі развіцця чалавека. Сфармуляваў тэорыю гастрэі: паходжанне шматклетачных жывёл ад гіпатэтычнага продка, які нагадваў двухслаёвы зародак — гаструлу. Прапанаваў першае «радаслоўнае дрэва» жывёльнага свету, сфармуляваў біягенетычны закон. Прадказаў дыскрэтнасць генаў, іх лакалізацыю ў храмасомах і ролю ў антагенезе.

У 1894 годзе быў узнагароджаны медалём Лінея.

Літаратура

Катэгорыя:Біёлагі Германіі Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта