Святы Антоній Падуанскі — абраз, які датуецца 1738 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры ( )Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018.
Апісанне Надпіс на ім быў змешчаны часткова на палатне (верхні радок), а часткова (ніжні радок) на раме. Пры рэстаўрацыі рама была дэманціравана, а таму тэкст з датай «Anno Domini 1738» не захаваўся. На палатне застаўся надпіс, які толькі ўказвае на змест выявы «ST. ANTONIVS PADVA».
У зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі маецца іканаграфічны аналаг з царквы в. Мірацічы, напісаны ў той жа перыяд — у 1744 г. Абодва абразы, відавочна, выконваліся паводле агульнай першакрыніцы.
Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Карціны 1738 года Катэгорыя:Антоній Падуанскі