Анатоль Анатольевіч Янец () — беларускі дзяржаўны служачы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання (1990—1995).
Біяграфія Нарадзіўся 7 жніўня 1950 года ў Друскеніках.
Працаваў на рабочых пасадах розных прадпрыемстваў у Друскеніках і Вільні. У 1969 годзе паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1974 годзе.
Працаваў у Бераставіцкім, а затым — у Смаргонскім раёнах. У 1980 годзе быў абраны старшынёй калгаса «50 год СССР». З кастрычніка 1987 года па люты 1995 года працаваў старшынёй Смаргонскага райвыканкама.
4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання ад Смаргонскай выбарчай акругі № 270. Спачатку — член КПСС, потым — у Дэмакратычным клубе (да 1992 года). Быў членам Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага СаветаПамяць: гістарычна-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — С. 568. 26 жніўня 1991 года галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3. У лістападзе 1991 года быў накіраваны ад Вярхоўнага Савета на вучобу ў Беларускі інстытут правазнаўстваПостановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 15 ноября 1991 года № 1247-XII «О направлении народных депутатов Республики Беларусь на учебу в Белорусский институт правоведения».
Працаваў кіраўніком філіяла АКБ «Прыёрбанк», дырэктарам па знешнеэканамічных сувязях канцэрна «Праінтэкс», дырэктарам ВЭС ТАА «Дарвес».
Крыніцы
Літаратура Памяць: гістарычна-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — С. 568.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў