«Дударскі рэй» — міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў, які з 2017 года адбываецца ў Глыбокім і Глыбоцкім раёне на пачатку траўня і супадае з каляндарным святкаваннем свята Юр’я. Фэст аб’ядноўвае дударскія рэгіёны Еўропы на аснове іх прыналежнасці да мясцовай дударскай традыцыі этнарэгіёну.

Назва, месца правядзення Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы:https://be.wikisource.org/wiki/Ігнату_Буйніцкаму

Месцам правядзення фэсту абраны Глыбоцкі край з прычыны багатай дударскай традыцыі ў мінулым і размяшчэння ў сэрцы Паазер’я, гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну, з якім найбольш звязаная традыцыя беларускай дудыhttps://www.svaboda.org/a/28474240.html. З Глыбоцкага краю паходзіць найстарэйшая захаваная дуда 1849 года, так званая Глыбоцкая дуда. Копія дуды, зробленая Сяргеем Чубрыкам, захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі.

З гэтым рэгіёнам звязаная дзейнасць трупы Ігната Буйніцкага, які ўпершыню вывеў беларускую дуду на тэатральную сцэну і замацаваў вобраз дуды ў якасці нацыянальнага сімвала. У тэатральнай групе Буйніцкага быў дудар Адам Шульга. Па ўспамінах аднавяскоўцаў, мясцовыя музыкі (з цымбаламі, скрыпкай і дудой) заўжды віншавалі Буйніцкага на Вялікдзень. Захавалася таксама дуда, падораная Ігнатам Буйніцкім дырыжору Міхалу Рагоўскаму пасля заканчэння сімфанічнага канцэрта кампазытара і дырыжора ў Вільні (12 лістапада 1910 г.). Калі ў 1911 годзе Міхал Рагоўскі пераязджаў з Вільні ў Парыж, то пакінуў падораныя інструменты ствараемаму ў фондзе калекцыі Івана Луцкевіча, якая сталася асновай створанага ў 1921 годзе Беларускага музея ў Вільніhttp://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/310-duda-ignata-bujnitskaga. Пасля ліквідацыі музея ў 1944 годзе дуда трапіла ў фонд літоўскага музея, дзе захоўваецца па сённяшні дзень. Паходжанне дуды з беларускага музея пацвярджае надпіс на мяху дуды«Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў. Інструмент вядомы пад назвай «Дуда Ігната Буйніцкага».

Непадалёк Палівачоў жыў і дзейнічаў знакаміты на ўсю ваколіцу дудар Пётр Бурэц з вёскі Асінаўка, а таксама ягоны вучань Мікола Караткевіч (1932 г.н.) — магчыма апошні этнавясковы дудар. У вёсцы Шо жыў і дзейнічаў Уладзімір Забела (1928 г.н.) — дударhttps://www.graj.by/35350/ і арганізатар традыцыйных святаў.

У Глыбокім нарадзіўся і вырас дудар і майстар дуд Дзмітрый Дзёмін, які стаў заслужаным культурным дзеячам Карэліі. Дзмітрый Дзёмін пачаў рабіць сваю версію копіі Глыбоцкай дуды, але трагічна загінуў у 2020 годзе. Дзмітрый быў не толькі дударом, але таксама майстрам, які займаўся вырабам марыйскай дуды — шувыр і эстонскай дуды — торупіл. Шматлікія інструменты засталіся ў музейных калекцыях у Карэліі.

Глыбоцкі край — радзіма шматлікіх згадак, легенд і літаратурных твораў, прысвечаных беларускай дудзе. Пра дуду пісалі такія мясцовыя аўтары, як Янка Пачопка, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Машара, Віталь Гарановіч, Віктар Арочка, Максім Нікіфаровіч і іншыяhttp://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/245-z-gistoryi-dudy-na-glybochchyne.

Пад псеўданімам Васіль Люцьвяг, Вацлаў Ластоўскі надрукаваў у часопісе «Крывіч» гісторыка-абычаёвы нарыс «Дуда», у якім прааналізаваў значэнне беларускай дуды для беларускай культуры і гісторыі. Вацлаў Ластоўскі быў адным з першых, хто заўважыў значэнне і сімвалізм дуды ў нацыянальнай літаратуры. У сваёй фундаментальнай, для беларускай літаратуры, працы «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» згадаў пра камедыю Каятана Марашэўскага, драматурга XVIII ст., прафесара рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобл.). У камедыі сустракаецца забаўны дыялог законніка, які спалохаўся дуды, з беларускім селянінам«Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў.

Знакамітых асоб глыбоцкага краю ў вобразе песняра-дудара прадстаўлялі Янка Купала, у вершы «Дудар» (1910 г., прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму), у вершы «Ігнату Буйніцкаму» (1911 г.) і Мадэст Яцкевіч, у вершы «Дудар» (3 верасня 1919 г., прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму). Вершы глыбоцкай дудзе прысвячалі паэты, звязаныя з Глыбоччынай: Антоні Круман, Ян Ляснеўскі, Зінаіда Васілеўская, Віктар Лагун, Ірына Грумандзь, Максім Нікіфаровіч і Віктар Арочка.

Мастацкія творы дударам прысвячалі мастакі з Глыбоччыны і не толькі: Эдуард Мацюшонак, Дзмітрый Літвінскі, Раман Плавінскі, Святлана Скавырка, Юлія Арэхава, Віталь Назарэвіч і інш. Дудары былі выяўленыя ў розных тэхніках, такіх як алейныя карціны, разьба па дрэве, маляваныя дываны, выцінанка, гліна, саломка, кераміка.

Неафіцыйным гімнам фэсту з’яўляецца мелодыя «Чы-чы, чы-чы, верабей…», запісаная ад дудара і апублікаваная ў «Дзіцячым сьпеўніку» Антона Грыневіча ў 1925 годзе ў Вільні. Другая вядомая мелодыя, запісаная ад музыканта трупы Ігната Буйніцкага, гэта «Юрачка».

Гісторыя Дагэтуль прайшлі чатыры фэсты, тры ў традыцыйнай форме (2017, 2018, 2019) і адзін (2020) у фармаце анлайн. У фэсце прымалі ўдзел вядомыя беларускія дудары і майстры: Юрась Панкевіч, Сяргей Чубрык, Дзяніс Сухі, Дзмітрый Дзёмін, а таксама госці з Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Партугаліі, Бельгіі, Латвіі, Харватыі і Македоніі. У анлайн-фестывалі ўдзельнічалі дудары з Латвіі, Сербіі, Македоніі, Італіі, Іспаніі і Партугаліі.

Фэст праходзіць у Глыбокім, а таксама ў іншых мясцовасцях Глыбоцкага раёну — Удзела, Мосар, Падсвілле, Пліса, Празарокіhttp://vitvesti.by/kultura/m-zhnarodnyi-fest-dudarsk-rei-glybok-m-zav-ta-dudaro-z-kharvaty-makedon.html.

У фэсце прымалі ўдзел, акрамя беларусаў, прадстаўнікі наступных этнарэгіёнаў: Вялікапольшча, Рэгіён казла і Суская зямля (Польшча), Арава і Нітра (Славаччына), Мараўская валахія (Чэхія), Шатландыя (Вялікабрытанія), Фландрыя і Валонія (Бельгія), Торыж-Вэдраш (Партугалія), Рэгіён Суйты (Латвія), Загор’е (Харватыя), Радавіш (Македонія).

Арганізацыя Фэст ладзіць Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт. У працы над падрыхтоўкай фэсту і яго правядзеннем удзельнічаюць такія культурныя ўстановы Глыбокага, як: Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў (музычная школа), Глыбоцкая дзіцячая мастацкая школа імя Язэпа Драздовіча і інш.

У межах фэсту працуюць дзве сталыя экспазіцыі. У Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэцы створаная сталая экспазіцыя «Дуда мая ты спеўнаяhttp://cbs.okglub.by/dudarski-rej/1034-vystava», прысвечаная беларускай дудзе. У калекцыю ўваходзяць кнігі, альбомы і мастацкія творы, прысвечаныя тэме беларускай дуды і іншым дударскім традыцыям Еўропы. Калекцыя і экспазіцыя запачаткаваная ў 2017 годзе. Адкрыццё адбылося падчас першага фэсту дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй».

У сталай экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея змешчаная копія Глыбоцкай дуды з вёскі Верацеі. Арыгінал Глыбоцкай дуды з вёскі Верацеі (каля Празарок) захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы і датуецца 1849 годам (найстарэйшая з захаваных беларускіх дуд). Унікальнасць глыбоцкай дуды ў тым, што яе мех пашыты са скуры барсука, поўсцю навонкі.

Музей ладзіў таксама выставы, прысвечаныя іншым дударскім рэгіёнам, у тым ліку Польшчы і Славакіі.

У Глыбоцкай дзіцячай школе мастацтваў (музычная школа) вядзецца вывучэнне дуды як дадатковага інструменту. Заняткі ў межах вывучэння духавых інструментаў вядзе дырэктар школы Мікола Лашкоў. Канцэрты і адмысловыя выступы ладзяцца таксама падчас фэстуhttps://www.youtube.com/watch?v=RqfFr_nuMl4.

Глыбоцкім дударам прысвячалі свае карціны глыбоцкія мастакі Эдуард Мацюшонак і Дзмітрый Літвінскі. Скульптуру, створаную на падставе вобразу дудара з Дзісеншчыны, зрабіў знакаміты беларускі скульптар Алесь Шаціла.

Глыбоцкая дзіцячая мастацкая школа імя Язэпа Драздовіча падчас фэсту ладзіць адмысловыя тэматычныя выставы. Навучэнцы школы малююць дуду і дудароў.

Глыбоцкі дом рамёстваў падрыхтаваў цэлую серыю дударскіх сувеніраў, прысвечаных першаму дударскаму фэсту. Святлана Скавырка намалявала два адмысловыя дываны ў стылістыцы Язэпа Драздовіча, з выявамі дудароў, якія сталіся лагатыпамі і візітнымі картачкамі фэсту і выкарыстоўваліся ў афармленні плакатаў. Скульптар па дрэву Віктар Дудкевіч выканаў цэлы шэраг фігурак дудароў, памятных драўляных медальёнаў з дударскімі матывамі, сувенірныя дуды; Арцём Фамін — аўтар памятных гліняных медальёнаў з лагатыпам дуды; Кацярына Кляпацкая робіць шапкі-магеркі, атрыбут паазерскага дудара. Юлія Арэхава выканала серыю выцінанак з дударом і карціны ў тэхніцы саломкіhttps://m.nashaniva.by/articles/188981/.

Крыніцы

Спасылкі Суполка «Дударская Глыбоччына»

Катэгорыя:Музычныя фестывалі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Культура Глыбоцкага раёна Катэгорыя:2017 год у Беларусі