Сямён Войнавіч Грычынавіч (? — 1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі.
З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе на памяць пра летась памерлага бацьку заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Іванам Спрогісам у канцы XIX ст.
Сям'я Жанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай з Кэнштартаў.
(1) Мацей (1) Вінцэнт (1) Андрэй (1) Бенедыкт (1) Аўдоцця (1) Марына (1) Ганна (2) Рыгор (2) Аляксандр (2) Варвара (2) Алена,
гэтых дзяцей ён згадвае ў сваім тастаменце. Аднак, яшчэ трое яго сыноў «Сямёнавічаў, кашталянічаў мсціслаўскіх»:
(?) Юрый (?) Васіль (?) Абрам,
не згаданы ў тастаменце, з якой прычыны і хто іх маці -- не вядома.
Крыніцы
Літаратура Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. — Киев, 1898. Кн. 12.
Сямён Войнавіч Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Цівуны ўжвенцкія Катэгорыя:Старосты паштоўскія Катэгорыя:Старосты паморскія Катэгорыя:Старосты палангскія Катэгорыя:Старосты горждаўскія Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай