Вядомыя ўраджэнцы Добруша:

__NOTOC__

А Уладзімір Сямёнавіч Аднаколаў (1928—1998) — украінскі дзяржаўны дзеяч.

Б Пётр Мікалаевіч Бухонка (1906—1944) — Герой Савецкага Саюза (1944) Леанід Васільевіч Барабанаў (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

В Аркадзь Іванавіч Вольскі (1932—2006) — савецкі і расійскі грамадскі дзеяч.

Ж Юрый Уладзіміравіч Жаўноў (нар. 1981) — былы беларускі футбаліст, трэнер.

З Пётр Згурскі (нар. 2001) — беларускі футбаліст.

К Вацлаў Канопка (1897—1922) — польскі ваенны дзеяч.

М Рыгор Дзянісавіч Мухін (1901—1992) — савецкі военачальнік, генерал-маёр (1942).

Н Мікалай Анатольевіч Новікаў (нар. 1986) — беларускі штангіст.

П Наталля Прывалава (нар. 1987) — беларуская вяслярка.

Р Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў (1945—1996) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1995—1996).

У Ілья Архіпавіч Уласенка (1902—1963) — савецкі афіцэр, генерал-маёр. Надзея Іванаўна Урукіна (нар. 1957) — Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Ф Марат Ошэравіч Фрэнкель (1939—2018) — савецкі метэаролаг.

Ш Рыма Іванаўна Шаршнёва (1925—1942) — партызанка.

Ч Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі (1896—1964) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1950), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), прафесар (1934).