Атаманскі крыж — ордэн рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускага казацтва».
Гісторыя Ордэн быў заснаваны 5 траўня 1999 года «Палажэннем аб узнагародах Беларускага казацтва», а 21 чэрвеня 2006 года ордэн пацярпеў некаторыя змены.
Падставы для ўзнагароджання
Ордэн даецца вайсковым начальнікам за асаблівыя заслугі ў стварэнні ўмоваў для адраджэння беларускага казацтва, арганізацыйнай дзейнасці па фармаванні казацкіх арганіацыяў і кіраванню імі, у паляпшэнні кантактаў і сувязяў між Беларускага казацтва і казачымі арганізацыямі іншых краінаў, а таксама з органамі дзяржаўнага кіравання
Апісанне Атаманскі крыж мае форму крыжа грэцкага, канцы якога пакрытыя белай эмалью, памерам 53 x 53 мм. У ягоным цэнтры змантаваны накладны чырвоны медальён дыяметрам 12 мм з абрэвіятурай «БК» (Беларускае казацтва). Мацаванне вінтавое. Выраблены з жоўтага сплаву на Мінскім заводзе «Гастэле» ў колькасці 100 штук.
Існуе варыянт гэтага ж ордэна з жоўтага сплаву памерам 38 x 38 мм. 20 ордэнаў малога варыянта вырабленыя з сярэбра.
21 чэрвеня 2006 года зацверджаны новы варыянт Атаманскага крыжа (памерам 40 x 40 мм). Ён адрозніваецца, акрамя як памерам, наянасцю цярновага вянка дыяметрам 12 мм, які абрамляе цэнтральны медальён. У іншых дэталях крыж ідэнтычны ранейшым варыянтам. Гэта грэцкі крыж, канцы якога пакрытыя белай эмалью. У ягоным цэнтры змантаваны накладны чырвоны медальён з цярновым вянком з абрэвіятурай «БК».
Спасылкі
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуское Казацтва»
Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Беларусі Катэгорыя:Узнагароды Беларускага казацтва