Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы XVI стагоддзя, выяўлены ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёнаБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. . Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( кп — 26149). Памер абраза — .
Паходжанне Абраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна.
Раскрыты рэстаўратарам вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя» П. Р. Журбеем у 1989 годзе ў Мінску.
Апісанне Хрыстос у чырвоным з вохрыстым клавам хітоне, блакітным з асістам гімаціі паказаны франтальна, амаль пакаленна. Правай рукой ён благаслаўляе, левай падтрымлівае разгорнутае Евангелле з тэкстамі ў 9 радкоў. Пазалочаны фон, разьбяны, з буйным раслінным арнаментам. Німб пазалочаны з дэкаратыўным перакрыжаваннем трыма карычневымі кругамі, у якія ўкампанаваны манаграмы Хрыста. Поле ўверсе і ўнізе шырокае з сіняй паласой, пасярэбранае, з чырвоным аздабленнем, злева — чорнае, справа — рэканструявана рэстаўратарам.
Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў.
Выстаўкі Мастацтва рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Публікацыі Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000. № 4.
Літаратура
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Іканапіс Беларусі Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя Катэгорыя:Рэлігія ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Жывапіс барока Беларусі Катэгорыя:Быцень (Івацэвіцкі раён)