Капліца могілкавая  — каталіцкая капліца ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы ашмянскіх каталіцкіх могілак.

Гісторыя Першапачатковая капліца была пабудавана намаганнямі ашмянскага бурмістра Эльяша Высоцкага і дэкана кс. Казіміра Сайкоўскага пасля 1872 года з матэрыялаў ліквідаванага дамініканскага касцёла (на месцы ягога пасля была пабудавана праваслаўная царква). Могілкавая капліца была асвечана пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны. Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і з часам ператварылася ў руіны.

Яе рэстаўрацыя пачалася ў маі 2004 года, адбудова капліцы зроблена пад кіраўніцтвам ашмянскага пробашча Яна Пузыны.

На могілках каля капліцы пахаваныя Эльяш Высоцкі і кс. Казімір Сайкоўскі.

Архітэктура Капліца ў стылі класіцызму ўяўляла сабой прамавугольны ў плане аб’ём, які складаўся з малітоўнай залы, амаль квадратнага прэзбітэрыя і дзвюх сакрыстый, перакрыты адзіным двухсхільным дахам. Галоўны фасад быў пазначаны чатырохкалонным порцікамМогілкавая капліца ў Ашмянах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ашмян