Верацеі (, ) — былая вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ломашаўскага сельсавета.
Гісторыя Некалі вёска Празароцкай гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Ліквідавана ў 2000 годзе.
Цікавыя факты З вёскі Верацеі паходзіць так званая «Глыбоцкая дуда», якая захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы і датуецца 1849 годам (на 28 гадоў старэй за лепельскую). Дакладная копія Глыбоцкай дуды зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Унікальнасць гэтай дуды ў тым, што гэта найстарэйшая з захаваных беларускіх дуд, а мех сшыты са скуры барсука, поўсцю навонкіhttp://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/276-duda-z-vjoski-veratsei.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Глыбоцкага раёна