Вуліца Багдана Хмяльніцкага — адна з галоўных і найболей працяглых вуліц горада Гомеля, размешчана ў Савецкім раёне. Названа ў 1954 годзе ў гонар Багдана Хмяльніцкага, помнік якому ўсталяваны насупраць стадыёна «Лакаматыў».

Вуліца бярэ пачатак ля скрыжавання праспекта Касманаўтаў і Палескай, і канчаецца каля моста цераз Сож (5-ы мікрааён — Навабеліца).

Перасякае вуліцы Палескую Уладзімірава Горкага Тургенева Вароўскага Яраслаўскую Дзяржынскага Пятроўскага Кіеўскую Ватуціна Маскоўскую Аўэрбаха Ракасоўскага Бочкіна Катоўскага Ляшчынскую Цыялкоўскага Бакуніна, Астроўскага Барыкіна Чкалава завулак Беларускую Светлагорскую Пінскую Мазырскую Быхаўскую Клермон-Феран Жукава 60 год СССР Мележа Праспект Кастрычніка

На вуліцы размешчаны стадыён «Лакаматыў» камп’ютарная крама аддзел РАУС Савецкага раёна Гомеля аўтарынак «Бакунінскі» (на скрыжаванні з вуліцай Бакуніна) аддзяленне сувязі № 14 (вуліца Багдана Хмяльніцкага, 13а) ваенкамат більярдавая «Палігон»

Помнікі размешчаныя на вуліцы Помнік Б. Хмяльніцкаму (насупраць стадыёну «Лакаматыў») Помнік М. Астроўскаму (насупраць РАУСа) Манумент воінам-інтэрнацыяналістам (на скрыжаванні з вуліцай 60 год СССР)

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля