Ава́каў — прозвішча.
Вядомыя носьбіты Арсен Барысавіч Авакаў (нар. 1964) — украінскі палітык, міністр унутраных спраў Украіны (з 2014 года). Мірза Масэсавіч Авакаў (1925—1987) — юрыст. Доктар юрыдычных навук (1968), прафесар (1968). Сяргей Мірзоевіч Авакаў (нар. 1955) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар.