Любоў Рыгораўна Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; ) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1978).

Біяграфія Нарадзілася 18 красавіка 1943 года ў Пяцігорску Стаўрапольскага краю РСФСР.

Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 года працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 года — на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра).

Памерла 18 лістапада 2020 года ў Мінску.

Творчасць Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына («» Ж. Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («», «» А. Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра), Філумена («» Э. Дэ Філіпа) і інш.

Здымаецца ў кіно з 1959 года. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусветную вядомасць, любоў і прызнанне гледачоў.

Фільмаграфія

Агучванне  — Ладдзя роспачы

Узнагароды Дыплом «За лепшае выкананне жаночай ролі» ў фільме «Альпійская балада» на фестывалі «Прыбалтыйская вясна» (1966); Медаль «За працоўную доблесць» Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (29.07.1971); Нагрудны знак «Выдатнік культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР» за шматгадовую актыўную дапамогу камандзірам і паліторганам у камуністычным выхаванні савецкіх воінаў ад ЦК прафсаюза працаўнікоў культуры (20.02.1978); Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы творчай інтэлігенцыі (пасля 40) (1995); «За лепшую жаночую ролю» ў спектаклі «Таленты і прыхільнікі» (Домна Панцялееўна) — «Маладзечанская сакавіца-1997»; «Лепшая жаночая роля» ў спектаклі «Філумена Мартурана» на VI Міжнародным кінафестывалі краін садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі «Лістапад-1999»; Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай культуры» (2000 г.); Медаль «За выдатныя заслугі ў Беларускім кінематографе» Беларускага саюза кінематаграфістаў (2000); Юбілейны знак «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнага руху» (2004). Ордэн Францыска Скарыны — за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу ў сферы культуры (2008) Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі