Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі — будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі ў горадзе Добруш. Знаходзіцца на вуліцы Ф. І. Паскевіча, дом № 1.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя як школа для дзяцей працаўнікоў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў, на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч. З 2002 года выкарыстоўваецца як Добрушскі раённы краязнаўчы музей.
Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, з двума ўваходамі. Цэнтральная частка будынка вылучана неглыбокімі руставымі рызалітамі. Па гарызанталі сцены падзелены карнізамі на ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы упрыгожаны ліштвамі з замкавым каменем. Будынак былой школы — прыклад грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцызму і псеўдарускага стыляўhttp://dobrush.gov.by/ru/ist-kult/ Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях.
Гл. таксама Будынкі папяровай фабрыкі
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Добруша Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Добрушскага раёна