Барыс Анатольевіч Бараўскі (, Маскоўская вобласць — ) — урач, тэрапеўт. Заслужаны ўрач БССР (1941).

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1922 годзе разам з вайсковай часцю прыбыў у Полацк, дзе і застаўся працаваць. З таго ж года ўзначальваў тэрапеўтычнае аддзяленне полацкай гарадской бальніцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся на папярэдняе месца працы.

Яго артыкулы, у тым ліку і па гісторыі медыцыны, публікаваліся ў часопісах.

Памёр у 1952 годзе. Пахаваны ў Полацку.

Узнагароды У ліку першых чатырох урачоў у 1941 годзе Б. Бараўскаму было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, ганаровымі граматамі і падзякамі.

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя