Вуліца Барыкіна — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён), адна з галоўных вуліц горада. Названая ў 1957 годзе ў гонар Е. Барыкіна.

Пачынаецца ад скрыжавання вуліцы Інтэрнацыянальнай (Новы Кавальскі пуцеправод) і вуліцы Фрунзэ, канчаецца каля Аб’язной дарогі. Працягласць каля 7800 м.

Гісторыя Як вуліца пачала фармавацца да 1880 года. Прынамсі на плане Гомеля 1930-х гадоў абрысы вуліцы даходзяць да цяперашняга скрыжавання з вул. Б.Хмяльніцкага.

У пачатку 1960-х, у сувязі з будаўніцтвам шэрагу прамысловых прадпрыемстваў будучага Савецкага раёна, вуліца падаўжаецца да з-да Цэнтраліт.

З пачатку 2010-х і да 2020-х гадоў сядзібную забудову на ўчастку ад вул. Гомельскай да вул. Іверскай (цотны бок) змяніла забудова 9-павярховымі дамамі.

Перасякае вуліцы

Аб’язную Базавую Індустрыяльны праезд Барысенкі Транспартны праезд Геафізікаў праезд Касмічную Сасновую Уладзімірава Талбухіна Чарнаморскую Амурскую Талалахіна Безыменную Багдана Хмяльніцкага Рэчыцкую шашу Кастрычніцкі праезд 30 год БССР Гомельскую Лермантава Куйбышава Украінскую

На вуліцы размешчаны

Аддзяленні сувязі кінатэатр «Кастрычнік» бюст Тараса Шаўчэнкі СШ № 3 аўтобусны парк № 1 Завод пускавых рухавікоў Корпус № 3 ГДТУ імя П. В. Сухога кафэ «Ежа»

ліцейны завод Цэнтраліт тралейбуснае дэпо № 2 філіял "Энергасбыт" РУП "Гомельэнэрга" завод Металаканструкцый

Перспектывы У перспектыве на няцотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Гомельскай, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтвам 9-ці павярховых дамоў.

Крыніцы

Барыкіна