Рух да сацыялізму — Палітычны інструмент за суверэнітэт народаў (, таксама перакладаецца як Рух за сацыялізм), акронім MAS ( — Больш) — левая сацыялістычная партыя Балівіі, якую ўзначальвае былы прэзідэнт Эва Маралес, заснавана 23 ліпеня 1997 года.
Выбары На ўсеагульных выбарах 2002 года партыя была другой і атрымала 27 з 130 месцаў у Палаце дэпутатаў і 8 з 27 месцаў у Сенаце. На ўсеагульных выбарах 2005 года партыя была першай і атрымала 72 з 130 месцаў у Палаце дэпутатаў і 12 з 27 месцаў у Сенаце. Партыя стала кіруючай, а Эва Маралес — прэзідэнтам краіны.
Ідэалогія і пазіцыі MAS пачынаўся як сацыяльны рух у падтрымку вытворцаў кокі. Яго першапачатковай базай былі прафсаюзы і індзейскія рухі. У якасці ідэалогіі рух вылучае баліварыянізм, антыкапіталізм і антыімперыялізм. Сёння MAS выступае за роўнасць, правы індзейскіх меншасцей, зямельную і канстытуцыйную рэформы, а таксама за нацыяналізацыю ключавых галін прамысловасці.
Спасылкі MAS Джеффрі Веббер. Управляючи болівійським капіталізмом // . — 11.02.2015.
Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1998 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі Балівіі Катэгорыя:Антыімперыялізм Катэгорыя:Сацыялістычныя партыі