Святы Мікалай — абраз, створаны ў 1751 годзе і выяўлены ў Маладзечне. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Сюжэт
На беразе ракі стаіць Мікола ў светла-блакітным хітоне, ружовай епітрахілі, чырвоным на зялёнай падкладцы з пазалочанымі кветкамі сакасе, блакітным з пасярэбраным арнаментам амафоры і паліцы. На шыі грыўня з крыжам. На галаве ружовая з арнаментам барочнай формы мітра. На руках блакітныя з пасярэбраным арнаментам поручы. Правай рукой благаслаўляе, левай падтрымлівае знізу закрытае Евангелле ў карычневым абкладзе з драбніцай і навугольнікамі. На супрацьлеглым беразе ў зеляніне карычневыя базілікальныя цэрквы з чырвонымі купаламі, блакітныя горы, зялёныя ўзгоркі. Зверху на пазалочаным з раслінным арнаментам фоне, у ружова-блакітных воблаках Маці Боская з пакровам, благаслаўляючы Хрыстос у блакітным, ружовым, сінім адзенні з Евангеллем. Фон, німбы пазалочаныя, разьбяныя, арнаментаваныя.
Паходжанне Абраз выяўлены 14-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1970 годзе на званіцы Пакроўскай царквы ў Маладзечне.
Ікона раскрыта рэстаўратарам Інстытута «Расрэстаўрацыя» А. С. Чапурным пад кіраўніцтвам С. В. Філатава ў 1979 годзе ў МасквеЖывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 136—137..
Рэстаўрацыя
Рэстаўрыраваны брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972—1975 гадах (Ленінград).
Выстаўкі
Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Катэгорыя:Карціны 1751 года Катэгорыя:1751 год у Беларусі Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Маладзечанскім раёне Катэгорыя:Культура Маладзечна