Дэісус — абраз, створаны ў 1758 годзе вядомым беларускім іканапісцам Маркіянавіча, які праходзіў навучанне ў іканапіснай школе-майстэрні Кіева-Пячэрскай лаўры, як цэнтральная частка іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Вялікі Рожан былога Слуцкага княства. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. . Памер абраза — Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі.
Сюжэт Вылучаецца мажорнай колеравай гамай і вялікай дэкаратыўнасцю. Да Хрыста Уседзяржыцеля ў чырвоным з буйным пазалочаным і пасярэбраным на зялёнай падкладцы з пазалочаным арнаментам, які імітуе карункі, па гарлавіне і нізе рукавоў сакасе і сінім хітоне і плашчы звяртаюцца Маці Божая ў сінім хітоне, чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі і Іаан Прадцеча ў карычневай мілоці, зялёным на чырвонай падкладцы плашчы. Аголеныя ногі Хрыста стаяць на зялёным падножжы. Позем светла-карычневы, фон вохрысты з . Рама — карытцам. У верхняй частцы рамы з паўкруглай выемкай на зялёным фоне — дзве галоўкі анёлаў-пуці з ружовымі крыламі паміж блакітных, вохрыстых раслінных парасткаў аканту і ружовай кветкай у цэнтры. Вакол галавы Хрыста — крыжасты німб з кананічнымі літарамі Ὀ, ὤ, Ν. Фон абраза дэкараваны ляпным раслінным арнаментам (часткова страчаным). У ніжняй частцы змешчаны надпіс (даецца ў сучаснай транскрыпцыі): «Сей Образъ Справленъ до цркви Рожонской Марка Сечка и Давыдъ Сечка за отпущение грехов своихъ 1758 года месяца иіля 3 дня. В. Маркіянович малевал».
Паходжанне Абраз выяўлены 11-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1968 годзе ў Пакроўскай царкве в. Чыжэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972-75 (Ленінград)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..
Выстаўкі Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Блераусі. Мінск. 1991 Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. 2001 Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцціі. Іспанія. 1999—200. Мінск. 2001
Літаратура Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі
Катэгорыя:Карціны 1758 года Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Чыжэвічы (Салігорскі раён) Катэгорыя:1758 год у Беларусі Катэгорыя:Вялікі Рожан